Дзень беларускай мовы

21.02.2024

  Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Кожны iнтэлiгентны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. 

  Сёння, 21 лютага 2024 года, у нашей дашкольнай установе мы адзначылі Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнага з нас, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.